Bacian (bacian) wrote,
Bacian
bacian

Каліноўскі ў Менску

Кінакадры Менска 1927-га году ў адным зь першых беларускіх савецкіх кінафільмаў "Кастусь Каліноўскі" (прыкладна з 35:30). Паколькі Вільня ў той час была ў складзе "панскай Польшчы", заключную сцэну пакараньня здымалі ў Менску, у якім тады таксама было больш чым дастаткова сярэднявечных "віленскіх" куткоў. Спачатку мы бачым рэдкія кадры ўнутранага дворыку Пішчалаўскага турэмнага замку, шырока вядомага зараз пад назвай "Валадарка". Шыбеніца стаіць на Траецкай плошчы, праз дзесяцігоддзе на гэтым месцы будзе пабудаваны гмах Опернага Тэатру. Пакуль жа мы бачым вялікую рынкавую плошчу з пераважна драўлянай забудовай і двухпавярховым комплексам былой духоўнай семінарыі, якая пазьней была надбудаваная і ператвораная ў Сувораўскую вучэльню. Удалечыні відаць вежы менскіх цэркваў і касьцёлаў: каталіцкай катэдры, праваслаўнага сабору, адбудаванай нядаўна царквы Сьв. Духа яшчэ ў яе псеўдарускім абліччы. Відаць і кадры сярэднявечнай Казьмадзям'янаўскай вуліцы. Вуліцу з драўлянымі хатамі і характэрным ухілам вызначыць цяжэй, магчыма, гэта адна з вуліц, якія ішлі з Траецкай гары ўніз да Сьвіслачы.



Сам фільм, вядома, своеасаблівы: пра протабальшавіка Каліноўскага, які падняў сялян на барацьбу супраць "дваранства" і царквы, але аматару раннесавецкага вінтажу паглядзець будзе цікава. :)
Tags: БССР, Беларусь, Минск, видео, дата, история, машина времени
Subscribe

  • Альбом "Маскоўска-Берасцейская чыгунка ад Смаленска да Брэста" 1880-я

    Спяшаюся падзяліцца фотаальбомам 1880-х (!) гадоў, прысьвечаным пабудаванай у мінулым дзесяцігоддзі Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы. Фотаальбом…

  • 1940-я ў колеры

    Хачу падзяліцца з вамі каляровымі здымкамі Менску часоў акупацыі з сайту pixpast.com. Нажаль, паўнафарматныя здымкі каштуюць ад 39 эўра за адзінку,…

  • Любопытный факт

    В 1939-1941 годах Беларусь и Германия (точнее, БССР и Третий Рейх) имели общую границу. Причем речь идёт не об оккупированной нацистами Польше, с…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments